Блогер Ліпковіч: Урыўкі з раману Чаргінца ўразілі суд


Менавіта таму, паводле Яўгена Ліпковіча, суд вырашыў не выносіць максімальнага пакарання.

Суд ацаніў знявагу Чаргінца Ліпковічам у 525 тысяч рублёў. Блогера судзілі па артыкуле 9.3 “знявага” адміністратыўнага кодэксу РБ. Менавіта так расцаніў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі генерал Мікалай Чаргінец тое, што Яўген Ліпковіч спаліў у Севастопальскім парку сталіцы ягоную кнігу «Таямніца авальнага кабінета». Між тым, сам блогер упэўнены, што кнігі такога кшталту не павінны знаходзіцца ў вольным продажу.

“Маральныя пакуты кіраўніка грамадскага савета па маральнасці суд ацаніў у 15 базавых велічынь, а маглі даць і ўсе 20 базавых”, — іранізуе Яўген Ліпковіч.

Блогер гаворыць, што разам з абскарджваннем прысуду збіраецца звярнуцца ў Рэспубліканскую камісію па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці: “Няхай зробяць экспертную выснову ці могуць у звычайных кніжных крамах прадаваць гэты твор”. Па меркаванні блогера раман утрымлівае сцэны парнаграфічнага зместу.

belsat.eu

Стужка навінаў