Ірыне Халіп дазволілі сустрэцца з Андрэем Саннікавым


Сустрэча адбудзецца заўтра, 18 траўня. Сужэнцы не бачыліся 5 месяцаў.

Паводле інфармацыі агенцтва “Интерфакс-Запад”, журналістка Ірына Халіп атрымала дазвол на сустрэчу са сваім мужам, экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым.

Нагадаем, што 14 траўня Андрэй Саннікаў быў прыгавораны судом Партызанскага раёну горада Менску да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 16 траўня ягоная жонка Ірына Халіп атрымала 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкаю выканання пакарання на 2 гады. Яе вызвалілі ў зале суду.

belsat.eu

Стужка навінаў