У прадпрыемстваў забяруць 100 млрд руб. для фонду


Грошы з фонду выдаткоўваюцца па рашэнні Аляксандра Лукашэнкі.

Урад абавязаў высокарэнтабельныя прадпрыемствы пералічыць частку прыбытку за 2010 г. у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця. Адпаведную пастанову прыняў Савет Міністраў 13 траўня.

У спесі – 65 прадпрыемстваў і арганізацыяў. Найбольш грошай забяруць у ААТ “Гомельтранснафта Дружба” (26,7 млрд.), РУП электрасувязі “Белтэлекам” (14,2 млрд. руб.), дзяржаўнага знешнегандлёвага УП “Белспецзнештэхніка” (11 млрд.), РУП “ВА “Беларуснафта” (9 млрд.), РУВП “Белколермет” (6,9 млрд.). Усяго ў фонд мае быць накіравана 100 млрд. руб.

Прадпрыемствы мусяць пералічваць грошы роўнымі долямі штомесяц да канца 2011 г. Кантраляваць гэты працэс будуць Нацбанк, міністэрствы, камітэты, канцэрны, аблвыканкамы і Менгравыканкам.

Фонда нацыянальнага развіцця створаны ўказам прэзідэнта ў 2005 г. Яго сродкі выдаткоўваюцца паводле меркаванняў Аляксандра Лукашэнкі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары