На заўтра прызначаны суд над анархістамі


Іх вінавацяць у шэрагу нападаў і падпалаў будынкаў, а таксама іншых злачынствах. За гэта пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, з 18 да 23 траўня ў судзе Завадскога раёну сталіцы будзе разглядацца справы Ігара Аліневіча, Максіма Веткіна, Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча. Апошняму прадставілі дадатковае абвінавачанне – ва ўзломе сайту Наваполацкага гарвыканкаму, што кваліфікуецца па ч.2 арт. 351 КК РБ (“Кампутарны сабатаж”). Справы будзе разглядаць суддзя Жанна Хвайніцкая.

Нагадаем, што Ігара Аліневіча затрымалі мінулай восенню ў Маскве, пасля чаго ён апынуўся ў СІЗА КДБ. Спачатку інкрымінавалі напад на амбасаду Расеі (жнівень 2010 г.) і ўдзел у акцыі ля Генеральнага штабу Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь (верасень 2009 г.). Нядаўна стала вядома, што яго вінавацяць яшчэ ў серыі нападаў: на казіно “Шангры Ла” ў Менску (снежань 2009 г.), офіс банку “Масква-Менск” (травень 2010 г.) і ізалятар на вул. Акрэсціна ў Менску (верасень 2010 г.). У кошт кампенсацыі стратаў (адна толькі спаленая машына расейскай амбасады ацэнваецца амаль на 55 млн. руб.) у Ігара канфіскавалі ягоны аўтамабіль.

Мікалай Дзядок знаходзіцца пад вартай з верасня 2010 г. Спачатку яму прад’явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў акцыі ля Генштабу. Пасля далучылі напады на казіно “Шангры Ла” і будынак Федэрацыі прафсаюзаў (апошні – красавік 2010 г.).

Аляксандра Францкевіча таксама трымаюць за кратамі з верасня 2010 г. Спачатку яго вінавацілі ў тым, што ён здымаў на відэа напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску. Пазней інкрымінавалі здзяйсненне гэтага нападу, а таксама ўдзел ў акцыі ля Генштабу, напад на будынак Федэрацыі прафсаюзаў і ўзлом сайту Наваполацкага гарвыканкаму. Апошні кваліфікуецца як кампутарны сабатаж.

Максім Веткін зназодзіцца ў ізалятары з лістападу 2010 г. Яго вінавацяць ў нападзе на расейскую амбасаду і аддзяленне “Беларусбанка” ў Менску.

belsat.eu

Стужка навінаў