Паплечнікам Саннікава “прышыюць” падпал Дому правасуддзя?


У ноч на 15 траўня з будынак, дзе праходзяць судовыя працэсы па справе аб масавых беспарадках, кінулі бутэльку з запальнаю сумессю. Па факце ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Хуліганства”.

Як паведамляе сайт Галоўнага ўпраўленне ўнутраных справаў Менгарвыканкаму, агонь пашкодзіў дзверы службовага ўваходу.

Паводле інфармацыі агенцтва “Интерфакс-Запад”, а 4.40 ранку вартаўнік Дому правасуддзя паведаміў у дэпартамент аховы Маскоўскага раёну сталіцы, што на першым паверсе спрацавала пажарная сігналізацыя. Міліцыянты знайшлі ля будынку бутэльку ёмістасцю 0,7 літра з кнотам і падпальнай вадкасцю, імаверна – сумессю бензіну і масла (“кактэйль Молатава”), а таксама аскепкі трох разбітых бутэлек.

16 траўня а 7 ранку сайт “Хартыя’97” паведаміў, што актывіста кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Аляксандра Кудлаева з сынам затрымалі супрацоўнікі Аддзелу па барацьбе з арганізаванаю злачыннасцю. Пры гэтым правялі ператрус, забралі хімікаты, камп’ютэры і электронныя носьбіты інфармацыі. Актывістаў завезлі ў Маскоўскі РАУС сталіцы. Аляксандр паспеў паведаміць, што іх затрыманне звязанае з учорашнім падпалам Дому парвасуддзя.

15 траўня затрымалі таксама актывіста кампаніі Улада Беразова, у яго таксама прайшоў ператрус.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары