Павал Сапелка ў «Гарачым каментары»


Агучанае патрабаванне абвінавачання для першага экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава. Пракурор запатрабаваў асудзіць яго на 7 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вырак маюць агучыць ужо заўтра а 16.00. Для іншых падсудных – Іллі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Уладзіміра Яроменкі – абвінавачанне патрабуе ад трох да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Агулам у межах справы 19 снежня ўжо асудзілі 22 асобы, суд не вынес пакуль ніводнага апраўдальнага выраку.

Паводле Паўла Сапелкі, былога абаронцы Андрэя Саннікава, які быў выключаны з Менскай гарадской калегіі адвакатаў, любы абвінавальны прысуд у дачыненні ягонага кліента не будзе мяккім, а будзе незаконным. «Адзіны законны прысуд у адносінах да Саннікава – апраўдальны. Тое, што адбывалася 19 снежня ў Менску, не трапляе пад дзеянне якіх-небудзь крымінальных артыкулаў не толькі беларускага, але і міжнароднага права», – упэўнены юрыст.

Аднак досвед папярэдніх працэсаў паказвае, што суд проста выконвае замову праваахоўных органаў. А прысуды збольшага супадаюць з меркаваннем абвінавачання і КДБ.

belsat.eu

Стужка навінаў