Уга Чавэс прыехаў у Беларусь


Прэзідэнт Венесуэлы прылятае ў Беларусь пяты раз. Плануецца абмеркаванне пытанне далейшай супрацы паміж Беларуссю і Венесуэлай у нафтахімічнай сферы.

Дыверсіфікацыя продажаў нафты пачала хваляваць кіраўніцтва Беларусі пасля шэрагу скандалаў і спрэчак з Крамлём. Сёлета з вясны Венесуэла распачала рэгулярна пастаўляць нафту для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Паводле дамоваў, сёлета ў Беларусь мусіць трапіць не менш як 4 мільёны тонаў нафты.

15 кастрычніка Уга Чавэс быў з афіцыйным візітам у Маскве, дзе правёў перамовы аб супрацы ў энергетычнай ды вайсковай галінах.

Сёння мае адбыцца сустрэча Уга Чавэса і Аляксандра Лукашэнкі. Паводле прэс-службы прэзідэнта Беларусі, акрамя нафтавага пытання бакі маюць абмеркаваць супрацу ў сельскай гаспадарцы ды гандлі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары