Аляксандр Бухвостаў: дзяржава не стварыла належных умоваў для шматдзетных сем’яў


https://youtu.be/uPVt62vlNeM
“Шматдзетныя маці не могуць адчуваць сябе свабодна, без сталага ціску нястачы грошай”, – упэўнены прафсаюзны лідар.

“Уявіце, колькі грошай трэба выдаткаваць сям’і, каб выгадаваць дзіця, – ад пялюшак да адпраўкі ў школу ды забеспячэння нармальнай адукацыі. З такім заробкам, што мае наш сярэднестатыстычны беларус, гэта амаль немагчыма, таму і сем’і ў нас не растуць, вялікія сем’і – гэта ўжо рэдкасць”, – заявіў Аляксандр Бухвостаў у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”.

Паводле прафсаюзнага лідара, цяжкая сітуацыя склалася і з забеспячэннем працаю. “Мы ведаем, што вельмі складна знайсці працу асабліва жанчыне, што мае дзяцей. Наймальнік лічыць гэта невыгодным, бо дзеці могуць хварэць, наймальнік мусіць таксама даваць такім працаўніцам дадатковыя вольныя дні згодна з заканадаўствам. Але некаторыя наймальнікі не хочуць гэтага рабіць, бо для іх галоўнае – прыбытак”, – падкрэсліў Аляксандр Бухвостаў.

Цяпер у Беларусі больш за 1,3 млн сем’яў, якія выхоўваюць няпоўнагадовых дзяцей. Але 62% з іх наважыліся толькі на адно дзіця, і толькі каля 6% выхоўваюць трое і больш дзетак.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары