Вадзім Зайцаў: КДБ не мае інфармацыі пра рыхтаванне правакацыяў падчас выбараў


“Абставіны спрыяльныя, спакойныя, нармальная. Паводле звестак КДБ, аніякіх правакацыяў на сённяшні дзень не прадбачыцца”, – заявіў кіраўнік беларускага КДБ Вадзім Зайцаў.

Нагадаем, напярэдадні мінулых прэзідэнцкіх выбараў тагачасны кіраўнік КДБ Сцяпан Сухарэнка заявіў, што ў краіне рыхтуецца гвалтоўны пераварот з удзелам баевікоў з Грузіі ды Украіны, а таксама папярэдзіў аб выбухах на выбарчых участках, што рыхтуе апазіцыя. Удзельнікам масавых пратэстаў пагражалі адказнасцю паводле артыкулу “тэрарызм”.

Цяпер жа, паводле Вадзіма Зайцава, КДБ не мае інфармацыі пра рыхтаванне правакацыяў падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Кіраўнік беларускага КДБ таксама адмовіўся паведаміць, на чыю выбарчую кампанію вёз $200 тысячаў затрыманы на мяжы кур’ер, пра якога ўзгадаў на прэс-канферэнцы для расейскіх журналістаў Аляксандр Лукашэнка. “Скажу, калі прыйдзе час”, – заявіў Вадзім Зайцаў.

belsat.eu

Стужка навінаў