Збіральніца подпісаў: Людзі перахрышчваюць партрэты Лукашэнкі


Нягледзячы на “просьбу” прэзідэнта спыніць збор подпісаў, пікеты для ягонага падтрымання і надалей стаяць на вуліцах гарадоў.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы дзейнага прэзідэнта Аляксандр Радзькоў яшчэ 5 кастрычніка адрапартаваў, што патрэбныя 100 тыс. подпісаў ужо сабралі. Усяго праз два дні заявілі, што гэтая лічба павялічылася ў шэсць разоў.

Нягледзячы на гэта, збіральнікі подпісаў працягваюць сваю працу. Вось што кажа жыхарка Гомля Галіна Кругляк: “Асабліва кранае мяне як збіральніцу подпісаў тое, што людзі прыходзяць падпісвацца і ўважліва ўглядаюцца ў партрэт Аляксандра Рыгоравіча, некаторыя па-хрысціянску перахрышчваюць”.

belsat.eu

Стужка навінаў