27 гадоў таму Дэкларацыя аб суверэнітэце набыла статус «Канстытуцыі» – Беларусь дэ-юрэ стала незалежнай


25 жніўня Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус асноўнага закону – Беларусь юрыдычна замацавала статус незалежнай дзяржавы.

Толькі ў сакавіку 1994 года ў Беларусі з’явілася свая Канстытуцыя. Яна была прынятая на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Набыла сілу 30 красавіка.

Канстытуцыя 1994 г.

19 верасня 1991 года нашая краіна атрымала афіцыйную назву Рэспубліка Беларусь, была ўведзеная новая дзяржаўная сімволіка – бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Канчаткова статус незалежнай дзяржавы Беларусь атрымала, калі ў снежні 1991 года ў Белавежскай пушчы было дэнансавалі пагадненне 1922 года аб утварэнні СССР.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў