Уладзімір Здановіч: еўрапейскія каштоўнасці - небяспечныя для моладзі


Небяспечнымі для моладзі назваў еўрапейскія каштоўнасці беларускі парламентарый.

“Пад уздзеяннем еўрапейскіх каштоўнасцяў на першае месца выходзіць прагматызм, жаданне пры найменшых намаганнях атрымаць як мага больш. Гэта [адбываецца] барацьба каштоўнасцяў, якія ёсць у еўрапейскіх краінах і ў Беларусі ды Расеі. Моладзі трэба правільна падказаць, якім шляхам ісці”, – сказаў на ўчорашняй прэс-канферэнцыі ў Менску дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Здановіч, старшыня парламенцкай камісіі адукацыі, культуры, навукі ды навукова-тэхнічнага прагрэсу.

Паводле Здановіча, галоўная задача моладзевай палітыкі Беларусі і Расеі – развіваць Саюзную дзяржаву. У Расеі ды Беларусі, лічыць ён, пры любым дзяржаўным ладзе акцэнт рабіўся на патрыятызме, дзяржаўнасці, фармаванні такіх рысаў асобы, як павага да сваёй краіны, мовы, дзяржавы.

“Вонкава прывабная ідэя пабудовы дзяржавы на еўрапейскіх каштоўнасцях хавае ў сабе небяспеку страты нацыянальных каранёў. Гэтага дапусціць мы не мусім”, – падкрэсліў дэпутат.

belsat.eu

Стужка навінаў