26 сакавіка. Рэпрэсіі онлайн


Пасля жорсткага разагнання мірнага шэсця падчас Дня Волі беларускія ўлады працягваюць рэпрэсіі актыўных беларусаў.

Хроніка выбраных падзеяў

12:34 На Кастрычніцкай плошчы збіраюцца людзі. АМАП іх разганяе і затрымлівае.

11:50 У шпіталі знайшоўся былы палітвязень Мікалай Дзядок (вядомы па «справе анархістаў»). Ён знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні з чэрапна-мазгавой траўмай. Ягоны бацька паведаміў, што родныя едуць да яго, не ведаючы ці іх пусцяць: ягонага сына трымаюць пад канвоем.

Мікалай быў затрыманы падчас акцыі 25 сакавіка ў Менску і дастаўлены ў Партызанскі РУУС. Пасля яго адвезлі ў ізалятар на Акрэсціна. Адтуль ён кудысьці знік.

11:19 У хаце праграміста Максіма Пякарскага (які праходзіў летась па «справе графіцістаў») праходзіць вобшук. Журналістка «Нашай Нівы» Ірына Арэхоўская вядзе яго ў жывым эфіры на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

11:00 Гледачы «Белсату» даслалі відэа праезду калоны аўтазакаў па вуліцах Менску раніцай 26 сакавіка.

10:00 Міліцыя не дае журналістам падыйсці да ізалятару часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Стужка навінаў