26 чэрвеня «Астравецкі шлях» пройдзе ў Радашковічах


Актывісты збяруцца, каб выказаць сваё адмоўнае стаўленне да будовы атамнай электрастанцыі, якая паўстае на тэрыторыі Беларусі ў 50 км ад Вільні.

Акцыю ладзяць беларуская партыя «Зялёныя», БХД і рух салідарнасці «Разам».

Пратэставы «Астравецкі шлях» стартаваў у Заслаўі. Акцыі плануюцца штомесяц 26-га дня ў розных гарадах паміж Менскам і Астраўцом да лістапада, калі мяркуецца пастаўка ядравага паліва на АЭС ды загрузка ў рэактар. Першы энергаблок плануюць запусціць налета, другі – у 2020-м годзе.

Паводле замежных адмыслоўцаў, астравецкая станцыя не адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі. Будуецца Астравецкая АЭС за расейскі крэдыт, ядравае паліва таксама будуць набываць у Расеі. Літва і Польшча адмовіліся набываць энергію з Астраўца і вядуць працу, каб гэтая электраэнергія не магла трапіць на рынак Еўразвязу.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў