26 000 асобаў падпісалі петыцыю аб прыцягненні Уладзіміра Салаўёва да крымінальнай адказнасці


13 чэрвеня ў эфіры «Вести FM» вядомы расейскі вядоўца назваў удзельнікаў

Пасля гэтага эфіру на change.org зʼявіліся дзве петыцыі. Першая (яе падпісалі 13 000 асобаў) – з заклікам звольніць вядоўцу з радыёстанцыі «Вести FM» і тэлеканалу «Россия 1». Аўтары другой петыцыі (падпісалі амаль 26 000 чалавек) патрабуюць узбудзіць крымінальную справу па артыкуле 282 Крымінальнага кодэксу Расеі (Узбуджэнне нянавісці або варожасці, а таксама прыніжэнне чалавечай годнасці).

19 чэрвеня ў каментары выданню «Ридус» Уладзімір Салаўёў заявіў, што гатовы яшчэ раз паўтарыць тое, што сказаў у жывым эфіры.

Нагадаем, што 12 чэрвеня ў Расеі прайшлі акцыі супраць карупцыі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў