25-гадовага хлопца абвінавачваюць у забойстве двух чалавек


Пракуратура Менскай вобласці заключыла пад стражу 25-гадовага жыхара Барысаўскага раёну. Яго абвінавачваюць у забойстве двух чалавек.

Следчыя вызначылі, што маладзён распіваў алкагольныя напоі разам з двума мужчынамі, калі паміж імі разгарэўся канфлікт.

«Абвінавачваны нанёс кожнаму з суседзяў абухом сякеры не менш за 10 удараў па галаве і тулаве. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пацярпелыя памерлі на месцы здарэння», – паведамляе Генеральная пракуратура.

Па факце забойства двух асобаў узбуджаная крымінальная справа. Абвінавачанаму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.

ГА, belsat.eu

 

Стужка навінаў