25 гадоў таму прынялі Дэкларацыю аб суверэнітэце Беларусі


Згодна з дакументам, які быў прыняты 27 ліпеня 1990 года, Беларусь стала незалежнай краінай.

Тады Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

У Дэкларацыі абвяшчалася поўная незалежнасць БССР, вяршэнства, самастойнасць і паўната дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць ва ўсіх знешніх адносінах.

Афіцыйная назва, якую 19 верасня атрымала краіна – Рэспубліка Беларусь, а ў якасці дзяржаўнай сімволікі былі абраныя бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

27 ліпеня адзначалася як Дзень Незалежнасці Беларусі ў 1991-1996 гадах, а пасля рэферэндуму 1996-га года Днём Незалежнасці стала лічыцца 3 ліпеня – дзень вызвалення Менску ад нацыстаў.

У нашым архіўным відэа экс-старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб узгадвае, як у Беларусі ўспрынялі незалежнасць.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў