Польская дэлегацыя пад Смаленскам: зноў праблемы з самалётам


Частка польскай дэлегацыі на чале з жонкай прэзідэнта Ганнай Камароўскай не змагла вярнуцца з Катыні ў Варшаву і пераначавала ў Віцебску.

Больш за 170 чалавек наведвалі Катынь, каб ушанаваць памяць загінулых 10 красавіка ў авіякатстрофе прадстаўнікоў польскай эліты на чале з прэзідэнтам Лехам Качыньскім.

Учора каля 200 чалавек, у асноўным блізкіх ахвяраў, накіраваліся з Варшавы ў Віцебск двума пасажырскімі самалётамі: “Эмбраерам” і “Боінгам”. Апошні ўчора ўвечары не змог выляцець назад з-за аварыі рухавіка.

Сёння ў Віцебск накіраваліся два ўрадавыя “Эмбраеры”, каб даставіць частку дэлегацыі ў Польшчу.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары