Уладзімір Някляеў: тэледэбаты мусяць адбыцца ў наўпроставым эфіры


Калі тэледэбаты пакажуць у запісе, іх сутнасць могуць сказіць пры дапамозе мантажу, мяркуе прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Уладзімір Някляеў.

Днямі кіраўнікі Белтэлерадыёкампаніі паведамілі пра намер правесці тэледэбаты з удзелам кандыдатаў на прэзідэнта.

“Высветлілася, што яны гэта хочуць зрабіць у запісе. Я працаваў на тэлебачанні ды ведаю, што такое відэазапіс. Галоўны герой відэазапісу — гэта мантаж, я сам рабіў з мантажом усё, што хацеў, – сказаў Някляеў. – Пры яго дапамозе з героя можна зрабіць здрадніка”.

На ўчорашняй прэсавай канферэнцыі ў Менску ён заклікаў іншых патэнцыйных кандыдатаў ад апазіцыі патрабаваць правядзення тэледэбатаў на Беларускім тэлебачанні ў наўпроставым эфіры.

belsat.eu

Стужка навінаў