Яраслаў Раманчук: за мяне падпісаўся міліцыянт


https://youtu.be/Kqecm_B4kM8
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) упэўнены, што збярэ 120 тыс. подпісаў.

Паводле Яраслава Раманчука, збор подпісаў ідзе з апярэджаннем графіка. Ён паведаміў, што ў Менску штодня працуюць 15–18 пікетаў ягонай ініцыятыўнай групы. Штодзень за Раманчука ставяць подпіс каля 4 тыс. чалавек.

Ён прыгадаў учорашні выпадак каля станцыі метро “Каменная Горка”: “Там атрымаўся амаль мітынг: прыкладна 150 чалавек стаялі каля нашага пікету. На гэта звярнула ўвагу нават міліцыя. Аднак пасля высвятлення, што адбываецца, працаўнік міліцыі таксама паставіў подпіс у маю падтрымку”.

Глядзі таксама
Каментары