Станіслаў Багданкевіч: не выключана, што для ўкладчыкаў увядуць абмежаванні


Паколькі ў Беларусі адміністрацыйная эканоміка, былы старшыня Нацбанка не выкючае, што суму, якую ўкладчыкі змогуць забраць з банкаў, абмяжуюць.

Старшыня “Беларусбанку” Надзея Ермакова заявіла, што з-за інфармацыйнай вайны паміж Масквой і Менскам, беларусы пачалі здымаць грошы з ашчадных рахункаў. Паводле яе, штомесячны адток дэпазітаў складае 5–7 млрд руб.

Нацбанк абвяргае словы Ермаковай: маўляў, адток датычыў пераважна перавадных дэпазітаў. То бок насельніцтва папросту пачало цалкам здымаць з картак свае заробкі і пенсіі.

Паводле былога старшыні Нацбанку Станіслава Багданкевіча, улады, імкнучыся купіць галасы перад выбарамі, выпускаюць велізарную грашовую масу і падвышаюць мінімальны заробак. А гэта спрыяе росту інфляцыі і можа прывесці да чарговай дэвальвацыі. У такой сітуацыі ўрад можа пайсці на абмежаванне зняцця ўкладальнікамі сваіх сродкаў з рахунку.

belsat.eu

Стужка навінаў