На акцыю да гадавіны рэферэндуму-96 прыйшло каля 100 асобаў


Апазіцыйныя палітыкі выйшлі на акцыю з нагоды рэферэндуму 1996 года. Да іх далучылася каля сотні чалавек.

Пра свой намер Уладзімір Някляеў і Мікола Статкевіч папярэдзілі Менгарвыканкам яшчэ 18 лістапада. Акцыя адбываецца на плошчы Свабоды ў Менску.[/vc_column_text][vc_single_image image=”399004″ img_size=”large”][vc_single_image image=”398996″ img_size=”large”][vc_column_text]«Гэта не заяўка на правядзенне масавага мерапрыемства, якая падаецца за 15 дзён, а менавіта апавяшчэнне. У Беларусі адсутнічае легітымнае заканадаўства па пытаннях правядзення масавых акцыяў. Дзеючыя законы груба парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзянаў і не адпавядаюць міжнародным абавязальніцтвам Беларусі», – так Мікалай Статкевіч пракаментаваў апавяшчэнне Менгарвыканкаму.

Паводле Статкевіча, цяпер даводзіцца «кіравацца Канстытуцыяй і практыкай, што склалася ў суседніх краінах».

«Мы паведамляем уладам, што будзем выкарыстоўваць сваё канстытуцыйнае права на свабоду збораў 24 лістапада на плошчы Свабоды, дзе правядзем мітынг, прысвечаны 20-й гадавіне дзяржаўнага перавароту, чорнай даце ў гісторыі Беларусі», – адзначыў Статкевіч.

Рэферэндум 24 лістапада 1996 года правялі з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі. Згодна з яго вынікамі, у Канстытуцыю ўнеслі змены, якія, акрамя іншага, працягнулі тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі на два з паловай гады.

Вынікі рэферэндуму не былі прызнаныя сусветнай супольнасцю, Еўразвязам, ЗША, АБСЕ.

ЮВ, НМ, ДР belsat.eu

Стужка навінаў