Таццяна Процька: Рэпрэсіі – гэта паліва беларускага рэжыму


“У кожнай вобласці, у кожным раёне 3–4 чыноўнікі на год аказваюцца ў турме або губляюць працу”, – заявіла каардынатарка праекту “Улада за кратамі” Таццяна Процька.

Кампанія “Гавары праўду!” прэзентавала інфармацыйны праект “Улада за кратамі”. Ён прысвечаны лёсу чыноўнікаў, якіх за хабар або перавышэнне паўнамоцтваў звольнілі ці пасадзілі на лаву падсудных. Яго стваральнікі праводзяць паралелі паміж сённяшнім днём і 1937 г.

“Сістэма чысціла сябе дзеля таго, каб у вачах масаў, у вачах людзей быць прывабнаю, быць некарумпаванаю. А насамрэч сама сістэма выклікае гэтую карупцыю, сама сістэма падштурхоўвае людзей быць карупцыянерамі”, – сказала Таццяна Процька.

Праект разлічаны на чыноўнікаў і тых, хто хоча даведацца пра іхны лёс, у тым ліку на журналістаў.

belsat.eu

Стужка навінаў