У Гомлі подпісы за Лукашэнку збірала адміністрацыя ўніверсітэту


Студэнтам прапанавалі падпісацца за дзейнага кіраўніка краіны, не выходзячы з універсітэту.

Пікет зладзілі ў холе галоўнага корпусу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту транспарту. Справаю рупліва кіравала сама прарэктар па выхаваўчай працы Галіна Чаянкова.

Паводле юрыста і праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча, гэты факт сведчыць пра выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу і парушэнне выбарчага заканадаўства. Такія подпісы ўлічвацца не мусяць.

belsat.eu

Стужка навінаў