Дзярждума асудзіла афіцыйны Менск


Дэпутаты Дзярждумы выказаліся супраць “антырасейскай рыторыкі” ўладаў Беларусі.

Сёння парламентарыі прынялі заяву “Аб сітуацыі ў расейска-беларускіх адносінах”. У ёй выказваецца надзея, што “кан’юнктурныя палітычныя інтарэсы”, якія выйшлі на паверхню падчас перадвыбарнай кампаніі, не падарвуць “саюзных стратэгічных дачыненняў” паміж дзвюма краінамі ды „не ўваб’юць кала ў цесны саюз двух братэрскіх народаў”.

Нагадаем, 4 кастрычніка прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Наталля Цімакова заявіла журналістам, што “ў апошні час адносіны з беларускім кіраўніцтвам, відавочна, зайшлі ў тупік”, улічваючы каментары прэзідэнта Лукашэнкі.

1 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў Аляксандр Лукашэнка негатыўна выказаўся наконт стасункаў з прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам Расеі. Паводле кіраўніка Беларусі, за ўсё, што цяпер адбываецца вакол краіны, адказная “купка высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў”.

У сваю чаргу прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў у відэаблогу рэзка раскрытыкаваў кіраўніцтва Беларусі, зазначыўшы, што перадвыбарная кампанія цалкам будуецца на антырасейскіх сюжэтах.

belsat.eu

Стужка навінаў