НТВ прарочыць “апошнюю восень” Лукашэнкі


Паводле анонсу новай серыі з цыклу “Хросны Бацька”, гледачы пабачаць “прызнанні байца беларускага “эскадрону смерці”. Былы начальнік СІЗА №1, аўтар кнігі “Расстрэльная каманда” Алег Алкаеў, пацвярджае, што гэты сведка меў дачыненне да “эскадронаў смерці”.

“Хросны Бацька–4. Апошняя восень” мае выйсці ў эфір НТВ у найбліжэйшую пятніцу а 21:30 у межах праграмы “ЧП. Расследование”. У новай серыі анансуюцца падрабязнасці справаў зніклых, а таксама таямнічай смерці журналіста Алега Бябеніна. Таксама ў кадры з’яўляецца нібыта адзін з былых чальцоў “эскадрону смерці”.

“Я браў удзел у размове з гэтым чалавекам, – кажа Алег Алкаеў. – Ён не быў удзельнікам, ён служыў, салдат тэрміновай службы, але ў некаторых аперацыях супольна з гэтымі бандзюганамі ўдзел браў. Да забойстваў, канечне, ён не меў дачынення, але ў іншых дзеяннях удзел браў. Ён мае інфармацыю пра некаторыя злачынствы, што здзейсніла банда Паўлючэнкі”.

belsat.eu

Стужка навінаў