За Аляксандра Лукашэнку сабралі 100 тысячаў подпісаў


За вылучэнне кандыдатам на прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі падпісалася больш як 100 тыс. сябраў арганізацыі “Белая Русь”, паведаміў намеснік старшыні аб’яднання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шацько.

Такім чынам, ініцыятыўная група ўжо сабрала неабходную (не менш як 100 тыс.) колькасць подпісаў для рэгістрацыі Лукашэнкі. Збор подпісаў дзеля падтрымання прэтэндэнтаў заканчваецца 29 кастрычніка.

Шацько зазначыў, што сам не вядзе гэтай кампаніі, “але свой подпіс у падтрымку дзейнага прэзідэнта ўжо паставіў”. “Арганізацыя ўжо даўно прыняла рашэнне падтрымаць Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах”, – сказаў ён.

Тым часам беларускія праваабаронцы адзначаюць што ў шэрагу выпадкаў подпісы за дзейнага прэзідэнта збіраліся прымусова ды з парушэннем выбарчага заканадаўства.

belsat.eu

Стужка навінаў