Юрый Чавусаў: Лукашэнка стварае ілюзію канкурэнтнай барацьбы


https://youtu.be/8wGmB-ibPWU
“Падпісваючы людзей за Аляксандра Лукашэнку супраць іхнай волі, рэжым робіць удзельнікамі фальсіфікацыяў шырокае кола людзей”, – упэўнены палітолаг Юрый Чавусаў.

Пра выпадкі прымусовага збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку паведамляюць беларускія праваабаронцы. Пры гэтым мясцовыя ўлады напоўніцу выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс. Гэтак у Горадні зафіксаваныя выпадкі збору подпісаў на працоўных месцах, у адной з дзяржаўных установаў працаўнікоў нават прымушаюць пісаць тлумачальныя, калі яны адмаўляюцца ставіць свой подпіс.

“Выключна на адміністрацыйным рэсурсе Аляксандр Лукашэнка мог бы сабрць подпісы людзей, якія насамрэч не выступаюць за яго, – кажа палітолаг, у гэтым ёсць нават элемент шкоднасці адміністрацыйнага рэсурсу. Бо людзі, якіх прымушаюць падпісацца, могуць адчуваць пагарду да гэтага кандыдата”.

Эксперт таксама адзначыў у інтэрв’ю “Белсату” адміністрацыйны і нават рэпрэсіўны элементы ў перадвыбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі. “А нечаканая актыўнасць у зборы подпісаў у першыя дні скіраваная хутчэй на стварэнне ілюзіі канкурэнтнай барацьбы, маўляў, і дзейны прэзідэнт удзельнічае ў выбарчай кампаніі на роўных умовах, хоць насамрэч відавочна, што гэта не так”, – падкрэсліў Юрый Чавусаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары