Андрэй Саннікаў: мая стратэгія – арыентацыя на Еўразвяз


Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў заявіў, што мае за мэту змяніць уладу. “Я для сябе на выбарах стаўлю задачаю знішчэнне дыктатарскага рэжыму ў Беларусі”, – заявіў палітык.

“Па сутнасці, мы не бяром удзелу ў выбарах. У Беларусі няма выбарчых кампаніяў, якія мы бачым у нашых суседзяў, калі прэзідэнты мяняюцца, а грамадства рухаецца наперад. Мы бяром удзел у дзеяннях, скіраваных на перамену сітуацыі ў Беларусі. Калі не будзе пераменаў, нават страшна падумаць, што адбудзецца з Беларуссю”, – падкрэсліў Андрэй Саннікаў.

Палітык абвесціў сваёй стратэгіяй арыентацыю на Еўрапейскі Звяз і сяброўства Беларусі ў ім, а таксама стратэгічнае партнёрства з Расеяй. “Іншыя прэтэндэнты кажуць, што з Расеяй немагчыма дамаўляцца, што трэба змагацца і з нейкім пракрамлёўскім кандыдатам. Цяпер іншая сітуацыя, іншая дынаміка яе развіцця. Трэба гэтую дынаміку заўважаць, аналізаваць і ў адпаведнасці з ёй дзеяць”, – лічыць Саннікаў.

belsat.eu

Стужка навінаў