22-гадовы гамяльчук у чацверты раз выйграў конкурс «Яндэкс.Алгарытм»


У фінал спаборніцтва трапілі 25 праграмістаў. Спартоўцы за 2,5 гадзіны мусілі знайсці рашэнні 6 задач. Першае месца заняў Генадзь Караткевіч.

Хлопец займаў першае месца тры гады запар: у 2013, 2014 і 2015 гадах.

Цяпер Генадзь у спаборніцтве ён не ўдзельнічаў, бо раней ужо двойчы выйграваў алімпіяду ў складзе ўніверсітэцкай каманды. Караткевіч займае першы радок у рэйтынгу спартыўных праграмістаў CodeForces.

Пераможцы атрымаюць грошы: 300 тысяч расейскіх рублёў ($5 тысяч) – за першае месца, 150 тысяч – за другое і 90 тысяч – за трэцяе.

Заяўкі на ўдзел у Алгарытме падалі 4840 чалавек. Больш за 60% з іх – расіяне, паведамляе yandex.ru.

Выданне Bloomberg назвала беларуса суперзоркай у спартыўным праграмаванні.

Генадзь нарадзіўся ў Гомлі ў сям’і праграмістаў. Цяпер ён вучыцца на факультэце інфармацыйных тэхналогій і праграмавання піцерскага ІЦМА. Паводле бацькоў, хлопец сеў за кампутар у пяцігадовым узросце. За гэты час Генадзь выйграў безліч прэстыжных міжнародных конкурсаў, у тым конкурс Google.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў