22-гадовы берасцеец збываў псіхатропы і вымагаў грошы ў падлеткаў


Хлопец шантажаваў двух юнакоў, з якімі жыў у адным двары, а таксама іх 16-гадовую знаёмую па сацсетцы, якая паходзіла з забяспечанай сямʼі.

Маладзёны прасілі пазычыць грошы, каб нібыта вярнуць доўг вымагальніку. Пазней малады злодзей пачаў пагражаць самой дзяўчыне прычыненнем цялесных пашкоджанняў ёй і блізкім, калі яна не аддасі $ 4 тысячы, якія нібыта былі вінныя ейныя сябры.

Для застрашвання зламыснік збіў аднаго з хлопцаў на вачах у школьніцы, у другога забраў iPhone. Дзяўчына перапужалася і цягам 7 месяцаў перадала злачынцу больш за $ 1 200 бацькоўскіх зберажэнняў.

Вымагальніка затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК па Берасцейскай вобласці за збыт асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СЕС.

Цяпер хлопец пад вартай, ад супрацы са следствам адмаўляецца. Вядома, што ён мае базавую адукацыю, раней працаваў ахоўнікам у начным клубе і прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства.

Матэрыялы крымінальнай справы накіравалі ў суд.

ДР belsat.eu паводле sk.gov.by

Стужка навінаў