Міністэрства энергетыкі хоча падвысіць кошты на электрычнасць


Праект дзяржаўнай праграмы развіцця энергасістэмы на 2011–2015 гады прадугледжвае скасаванне ільготаў для насельніцтва на аплату электраэнергіі.

Да 2012 года прадугледжваецца адмена ільготных цэнаў на газ і тарыфаў на электраэнергію для асобных юрыдычных асобаў і прадпрымальнікаў. Цалкам ліквідаваць ільготныя кошты на газ плануецца да 2013 года, а ў тарыфах на цеплавую і электрычную энергію – да 2014 года. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц, прэзентуючы 5 кастрычніка дакумент прэзідыуму Савету Міністраў.

Міністр энергетыкі таксама паведаміў, што прыкладна 3,9 млрд долараў мяркуецца вылучыць на будаўніцтва і рэканструкцыю ўласных магутнасцяў у вытворчасці электраэнергіі. Паводле Аляксандра Азярца, гэта плануецца ажыццявіць за кошт крэдытаў Кітаю і еўрапейскіх краінаў.

belsat.eu

Стужка навінаў