У Горадні на вуліцы абсыпаліся мукою


У апошні дзень лета ўсё ў Горадні нагадвала карнавал. Тут прайшоў Міжнародны фестываль вулічных культураў «Grand Teatro».



На цэнтральнай пешаходнай вуліцы гораду – Савецкай – сабраліся артысты з Расеі, Беларусі і Украіны, якія працуюць у розных жанрах вулічнай культуры. Пад адкрытым небам сваю творчасць прадставілі эквілібрысты, музыкі, акторы пантамімы, танцоры, магі, факіры, трупы вулічных тэатраў і тэатраў агню ды ценю. Адным з самых пацешных прадстаўленняў была вулічная сцэнка, падчас якой акторы ўзаемна абсыпалі адно аднаго мукою. Часам да вясёлай дзеі далучаліся і гледачы.

Фестываль «Grand Teatro» прайшоў у межах акцыі «Горадня – культурная сталіца Беларусі-2014».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў