На фэсце феерверкаў у беларускім аграгарадку перамаглі піратэхнікі з Крыму (фота і відэа)


Вялікае піратэхнічнае шоу з нагоды «Дажынак» прайшло на беразе возера ў Вярэйках пад Ваўкавыскам.

На міжнародны фестываль запрасілі вядомых піратэхнікаў з Беларусі, Расеі, Украіны і Польшчы. Судзейская калегія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі міжнародных піратэхнічных асацыяцыяў, вызначыла найлепшае піратэхнічнае шоу – яго паказала каманда з Крыму. Другое месца занялі госці з Беластоку, а ўзнагарода за трэцяе месца паедзе ў Смаленск.

{movie}Фестываль феерверкаў у Вярэйках пад Ваўкавыскам |right|18179{/movie}

Па-за конкурсам свой гала-феерверк паказала беларуская каманда «Кальвін», якая перамагла сёлета на Міжнародным фестывалі феерверкаў у Чэбаксарах (Расея).

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў