Прэм'ера Польшчы Дональда Туска абралі старшынём Еўрапейскай Рады


Прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска абралі старшынём Еўрапейскай Рады ці, як неафіцыйна называюць гэтую пасаду, прэзідэнтам Аб’яднанай Еўропы.

{movie}Новыя ўлады Еўропы|right|18175{/movie}

Ягоную кандыдатуру прапанавала Еўрапейская народная партыя, найбуйнейшая палітычная сіла ў Еўропе, чальцы якой, сярод іншых, – канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і кіраўнік ураду Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран.

Вярхоўнага прадстаўніка ў вонкавай палітыцы, Кэтрын Эштан, заменіць італьянка Фэдэрыка Магерыні, прадстаўніца сацыялістычных сілаў. Якая, дарэчы, вядома сваёй мяккаю пазіцыяй у дачыненні Расеі ў пытанні агрэсіі ва Украіне.

Выглядае на тое, што такім чынам дзве асноўныя палітычныя плыні падзялілі паміж сабою галоўныя ролі ў кіроўных пасадах Аб’яднанай Еўропы.

Юрый Салодкі, «Аб’ектыў»

Стужка навінаў