Ад Беларусі на дзіцячае Еўрабачанне паедзе дзяўчынка з песняй па-беларуску


Надзея Місякова з Менску з песняй «Сокал» прадставіць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2014», які пройдзе 15 лістапада на Мальце. Чатырнаццацігадовая дзяўчынка перамагла ў нацыянальным адборы, фінал якога адбыўся 29 жніўня.

Усяго ў адборы ўдзельнічалі 9 сольных выканаўцаў і 1 дуэт. Пераможца вызначаўся галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы паводле прынцыпу 50% на 50%. У выніку аднолькавую колькасць балаў (па 15) набралі Ганна Зайцава, Павел і Ксенія Лашчэўскія, а таксама Надзея Місякова.

{movie}Надзея Місякова – “Сокал”|right|18169{/movie}

Згодна з правіламі конкурсу, калі ў дваіх і больш удзельнікаў аказваецца роўная колькасць балаў, журы адкрытым галасаваннем вызначае лепшага артыста. Эксперты зрабілі свой ​​выбар на карысць Надзеі.



Юная артыстка займаецца вакалам у ансамблі «Заранак», была пераможцай у розных песенных конкурсах. Надзея любіць творчасць спявачкі Ланы Дэль Рэй, акрамя заняткаў музыкай захапляецца танцамі і складае вершы.

Словы і музыку да сваёй конкурснай песні Надзея напісала сама. Тэкст першапачаткова быў па-расейску, але затым яго пераклалі на беларускую мову. Аранжыроўку трэка дапамог зрабіць беларускі спявак Юзары.

МЯ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў