Снайперка з Барысава жывая і... пагражае Лукашэнку ды «Хартыі»! (відэа)


«Мяне называюць тэрарыстам і наймітам. Я не была наймітам і не была тэрарыстам. Сёння я думала пра тое, што трэба стаць і тым, і другім, каб было не крыўдна. А, Бацька, мне стаць наймітам і тэрарыстам? Ці ты што-небудзь выправіш у Беларусі наконт мяне?», – заявіла грамадзянка Беларусі Наталля Красоўская ў відэазвароце.

{movie}Снайперка з Барысава жывая і… пагражае Лукашэнцы!|right|18158{/movie}

Украінскія вайскоўцы змясцілі фота забітай жанчыны, якая ваявала на Данбасе за баевікоў. Беларускія блогеры пазналі ў ёй жыхарку Барысава Наталлю Красоўскую, якая раней пахвалілася журналістам сваёй снайперскай вінтоўкай і тым, што «забівае ворагаў». Апынулася, што інфармацыя аб ейнай смерці не адпавядае рэчаіснасці. «Пазаўчора сказалі, што мяне забілі, але гэта не так. На фота нейкі забіты хлопчык – я не ведаю яго», – сказала жанчына ў відэазвароце.

Яна таксама заявіла, што адмаўляецца ад беларускага грамадзянства. «Цяпер калі я прыеду ў Беларусь – то толькі са зброяй. Калі сітуацыя не зменіцца. А таварышам з «Хартыі» з бел-чырвона-белым сцягам якія і чый лагер непадалёк ад Берасцейскай вобласці на тэрыторыі Украіны я хачу сказаць вось што: я зраблю ўсё, каб у вашых атрадах былі нашыя хлопчыкі», – дадала Красоўская. Яна таксама пагражае прыехаць «у Кіеў пастраляць».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў