Палякі развярнулі самалёт з міністрам абароны Расеі


Самалёт з расейскім міністрам абароны Сяргеем Шайгу не атрымаў дазволу на пралёт над тэрыторыяй Польшчы. Лятак быў вымушаны развярнуцца. Расейскі міністр прызямліўся ў Братыславе і чакае, пакуль вырашыцца канфлікт.

Польскі бок не даў згоду на пралёт матывуючы гэта тым, што самалёт з Шайгу лічыцца не цывільным, а вайсковым бортам. А дазвол на пралёт такога самалёта трэба атрымліваць як мінімум за 72 гадзіны да вылету.

Міністр абароны Расеі знаходзіўся з візітам у Славакіі. Паводле МЗС гэтай краіны, Шайгу атрымаў забарону і на пралёт над тэрыторыяй Украіны.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў