З пачатку канфлікта ва Усходняй Украіне загінула амаль 3 тысячы асобаў, кажа памочнік генсека ААН па правах чалавека Іван Шымановіч.
{movie}Жыхары Данецка ўцякаюць з гораду|right|18155{/movie}
«Колькасць загінулых на сёння складае 2593 падцвержаныя смерці, што набліжаецца да трох тысячаў, калі мы, як гэта і трэба, уключым 298 ахвяраў катастрофы самалёта МН-17», – паведаміў Шымановіч.
Напружанасць у рэгіёне значна ўзмацнілася пасля таго, як Украіна абвінаваціла Расею ў адпраўцы вайсковай тэхнікі і вайскоўцаў ва Усходнюю Украіну. 28 жніўня адбыўся цяжкі абстрэл у Данецку. Мясцовыя ўлады паведамляюць, што загінулі прынамсі 25 асобаў, а мясцовыя жыхары ўцякаюць з гораду.
У апошнія тыдні баявыя дзеянні ахапілі Данецк, Луганск і тэрыторыі на ўсход ад гэтых гарадоў, але на паўднёвым усходзе адчыніўся новы фронт – недалёка ад мяжы з Расеяй. Усе абвінавачванні ва ўдзеле ў канфлікце Расеі Масква абвяргае.
ЗК, belsat.eu