Бульба як таямнічы артэфакт


У сеціве з’явіўся афіцыйны ролік, які прамуе чацвёрты фестываль незалежнага беларускага кіно «Бульбамуві». Аўтарам відэа выступіў малады рэжысёр Арцём Лобач.

{movie}Трэйлер фестывалю «Бульбамуві-2014»|right|18153{/movie}

Сёлета ў конкурснай праграме не будзе падзелу на катэгорыі (дакументальны фільм, анімацыя, мастацкі фільм). Працы можна дасылаць арганізатарам да 10 верасня. Пераможцаў чакаюць грашовыя ўзнагароды і статуэткі – залатая і срэбная бульбы. Трохдзённая імпрэза пройдзе 24-26 кастрычніка ў варшаўскім кінатэатры «Muranow».

Чытайце таксама: Каму «Залатую бульбу»?

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў