Фанаты «Ляпісаў» у Санкт-Пецярбургу праспявалі за іх забароненую песню «Воіны святла»


Гэтым разам чыноўнікі занепакоіліся правакацыйнымі прамовамі на адрас кіраўніцтва Расеі ды настойліва не рэкамендавалі выконваць кампазіцыю, якая лічыцца гімнам Еўрамайдану.

Сяргей Міхалок абяцанне стрымаў, затое гледачы не ўтрымаліся і хорам заспявалі твор без музыкаў.

{movie}Фанаты «Ляпісаў» у Санкт-Пецярбургу праспявалі за іх забароненую песню «Воіны святла»|right|18148{/movie}

Дырэктар «Ляпіса Трубяцкога» Антон Азізбекян падкрэсліў, што песня не прагучала толькі з павагі да арганізатараў канцэрту і клубу «А2». На «біс» калектыў не выйшаў.

Прыгоды гурта пачаліся яшчэ на вакзале перад выступам: міліцыя праверыла музыкаў на наркотыкі. Паліцыянты патлумачылі, што ім паступіў ананімны званок аб перавозцы незаконных сродкаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў