Камсамольск пад кантролем Нацгвардыі. Украінская армія ўмацоўвае абарону Марыупалю


У сутыкненнях пацярпелі трое вайскоўцаў, ім аказалі медычную дапамогу. Пра гэта паведамляе «Tsn.ua» са спасылкаю на прэс-службу Нацыянальнай гвардыі.

Камсамольскае размяшчаецца прыкладна за 20 км на паўночны захад ад мяжы з Расеяй каля аўтадарогі, якая злучае раённыя цэнтры Старабешава з Тэльманава, Новаазоўск і Марыупаль. Старабешава і Новаазоўск цяпер пад кантролем баевікоў і расейскіх вайскоўцаў.

Паводле камандзіра батальёну «Данбас» Сямёна Сяменчанкі ў «Facebook’у», сілы антытэрарыстычнай аперацыі пад Ілавайскам трапілі ў засаду і перабываюць у акружэнні. Вайскоўцы вядуць бой.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары