Тэрарысты згодныя выканаць загад Пуціна ўзамен на цяжкую зброю


Баевікі «Данецкай народнай рэспублікі» гатовыя выпусціць украінскіх сілавікоў, якіх акружылі ля Ілавайску.

Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Россия 24» заявіў так званы прэм’ер-міністр ДНР Аляксандр Захарчанка. «Прагучаў зварот прэзідэнта Расеі з просьбаю прадставіць акружаным часткам ўкраінскай арміі, якія знаходзяцца ў катлах ля Ілавайску, гуманітарныя калідоры, каб пазбегнуць непатрэбнага кровапраліцця. Пры ўсёй павазе да Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна – прэзідэнта той краіны, якая нам вельмі маральна дапамагае – мы гатовыя прадставіць украінскім часткам, акружаным ў гэтых катлах, гуманітарныя калідоры, пры ўмове здачы цяжкага ўзбраення і боепрыпасаў, каб гэта ўзбраенне і боепрыпасы ў будучыні не маглі б быць выкарыстаныя супраць нас», – цытуе Захарчанку «Ліга. Новости».

У ноч на 29 жніўня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заклікаў баевікоў на Данбасе стварыць калідоры для адступлення ўкраінскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў акружэнне.

АК, belsat.eu, паводле liga.net

Стужка навінаў