Расейскія танкі – побач з Марыупалем, у Луганску – каля 300 адзінак тэхнікі


Па дарозе да Марыупаля расейскія танкі перафарбавалі ў колеры «Новаросіі». У Луганск, у сваю чаргу, увайшлі тры калоны баявой тэхнікі.

Пра тое, што ў Луганск зайшлі каля 250-300 адзінак расейскай баявой тэхнікі паведамляе “УНІАН” са спаслыкаю на кіраўніка Грамадзянскай ініцыятывы «Права справа» Дмытра Снегірова.

Паводле звестак на 6:00, каля 60 расейскіх танкаў рушылі з Новаазоўска на Марыупаль. Па дарозе яны абстралялі блокпост украінскіх вайскоўцаў у паселішчы Безыменнае (Безіменне). Тыя мусілі адступіць, бо не маюць тэхнікі. Паводле ўкраінскай выведкі, расейцы замацаваліся за 20 км ад Марыупалю.

Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, супраць 50 танкаў, якія зайшлі з Расеі, яны маюць сем ручных супраць танкавых гранатамётаў.



Wyświetl większą mapę

АК, belsat.eu, паводле tsn.ua, unian.ua

Стужка навінаў