NATO: больш за тысячу расейскіх вайскоўцаў дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны (фота са спадарожніка)


Кіраўнік цэнтру крызіснага ўпраўлення NATO галандскі генерал Ніка Так заявіў журналістам, што вайскоўцы маюць інфармацыю аб прысутнасці баявых частак расейскай арміі на тэрыторыі Украіны. У доказ гэтага NATO прадставіла фотаздымкі з вайсковых спадарожнікаў выведкі.

Адзін з фотаздымкаў быў зроблены 21 жніўня, на ім відаць расейскія вайсковыя падраздзяленні, якія рухаюцца ў калоне з самаходнымі артылерыйскімі ўстаноўкамі каля Краснадону – на ўкраінскай тэрыторыі, якую кантралююць тэрарысты.

Другі фотаздымак датаваны 23 жніўня: на ім бачная разгорнутая расейская артылерыя ды транспартныя сродкі забеспячэння, што, імаверна, падвозяць харчы і боепрыпасы на пазіцыі.

Паводле генерала Ніка Так, гэтыя фотаздымкі «паказваюць толькі верхавіну айсбергу» прысутнасці расейскіх вайскоўцаў ва Украіне. Паводле яго, NATO мае інфармацыю пра наяўнасць ва Украіне расейскіх сістэмаў супрацьпаветранай абароны, танкаў і бронетранспарцёраў.

Фотаздымкі ў максімальнай якасці можна паглядзець на старонцы NATO.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары