Венецыянскі кінафестываль пачаўся з чорнай камедыі


«Усім добры вечар, вітаем» – з гэтых словаў пачалася цырымонія адкрыцця 71-га Венецыянскага кінафестывалю. Яе адкрыла італьянская акторка Люіза Раньеры.

{movie}Навіны культуры|right|18133{/movie}

Кінапрагляд адкрыўся чорнаю камедыяй мексіканскага рэжысёра Алехандра Ґансалеса Іннярыту «Бэрдмэн» пра зорку кіно, што хоча вярнуцца на вялікі экран.

Апроч яго, за «Залатога ільва» пазмагаюцца яшчэ 19 фільмаў з Італіі, Францыі, Расеі, Турцыі, Японіі, Кітаю ды Ірану. Асноўнымі прэтэндэнтамі на галоўную ўзнагароду называюць стужку нямецкага рэжысёра турэцкага паходжання Фатыха Акына «Шнар» пра генацыд армянаў у Асманскай імперыі. Вялікія шанцы на перамогу і ў француза Бэнуа Жако. Ён зняў стужку «3 сэрцы», у якой заграла Катрын Дэнёў разам са сваёй дачкою К’яраю Мастраянні.

Глядзіце яшчэ ў Аглядзе навінаў культуры: Новае відэа ад Вайцюшкевіча – на Дзень народзінаў Генадзя Бураўкіна

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў