Пятро Парашэнка прызнаў уварванне расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны


У сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі на Данбасе прэзідэнт Украіны адмяніў візіт у Турцыю і экстранна склікае паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.



{movie}Пятро Парашэнка экстранна склікае паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны|right|18131{/movie}

Парашэнка таксама дадаў, што Украіна звернецца да сваіх еўрапейскіх партнёраў з заклікам склікаць надзвычайнае пасяджэнне Рады Еўрапейскага Звязу.

Уварванне Расеі на тэрыторыю Украіны прызнаў шэраг іншых краінаў: Літва, Латвія, Польшча, Швецыя, ЗША.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў