Яцэнюк запатрабаваў у ЕЗ замарозіць усе расейскія актывы ў адказ на ўварванне Расеі ва Украіну


Ён прызнаў павелічэнне вайсковага кантынгенту Расеі на ўкраінскай тэрыторыі ды зазначыў, што ўсе ўведзеныя санкцыі не далі выніку – дээскалацыі канфлікту на Данбасе не адбылося.

Прарасейскія сілы цяпер дзеяць на поўдні Данбасу, дзе пад кантроль узялі порт Новаазоўск, некалькі прымежных паселішчаў і накіроўваюцца ў бок Марыупалю.



За прыняцце больш жорсткіх абмежавальных мер супраць Масквы і разрыў дыпламатычных адносінаў выказаўся дарадца Арсена Авакава Антон Герашчанка.

ДР, belsat.eu паводле unian.net

Стужка навінаў