Джэфры Паят: найноўшыя сістэмы супрацьпаветранай абароны Расеі перакінутыя на Данбас


Пра гэта паведаміў амбасадар ЗША ва Украіне ў сваім «Twitter’ы».

Дыпламат адзначыў, што ўсё большая колькасць расейскіх войскаў непасрэдна ўдзельнічае ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Пра тое, што на Данбасе ёсць расейскія вайскоўцы, ўчора заявіў прэм’ер Польшчы Дональд Туск. Паводле яго, гэта інфармацыя НАТО, пацверджаная польскай выведкай.

Сёння адзін з кіраўнікоў «ДНР» Аляксандр Захарчанка прызнаўся, што на баку прарасейскіх баевікоў ваююць кадравыя расейскія вайскоўцы, якія прыязджаюць туды падчас адпачынку.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары