Ці «баявы шлях» барысаўчанкі Красоўскай перарваўся ва Украіне?


Жыццё ў спакойнай Беларусі яна памяняла на акопы ў суседняй Украіне. 120 дзён барысаўчанка Наталля Красоўская ваявала на баку сепаратыстаў.

НАТАЛЛЯ КРАСОЎСКАЯ, БАЕЦ СЕПАРАТЫСЦКІХ ФАРМАВАННЯЎ:

«Да прыезду ў Славянск я жыла ў Беларусі, у Менскай вобласці, горадзе Барысаў, на вуліцы Трусава…»

{movie}Перарваны «баявы шлях»?|right|18125{/movie}

Цяпер жа з’явіліся звесткі пра ейную смерць. Праўда, адзіны доказ – гэты здымак, зроблены ўкраінскімі вайскоўцамі. Яго ў інтэрнэце ў шэрагу іншых размясціў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка, каб загінулых сепаратыстаў змаглі пазнаць іхныя сваякі. Беларускія ж блогеры пабачылі 31-гадовую нарадзінку Барысава.

Але афіцыйнага пацверджання смерці на Данбасе Наталлі Красоўскай нам атрымаць не ўдалося: у беларускім Міністэрстве замежных справаў інфармацыі не каментуюць, у амбасадзе Беларусі ў Кіеве аніякіх звестак пра беларускую грамадзянку не маюць, маўчаць тэлефоны і бацькоў Наталлі.

Нашая здымачная група, каб пацвердзіць ці зняпраўдзіць інфармацыю, накіравалася ў родны горад Наталлі, Барысаў. Але гарадская адміністрацыя, як і суседзі Наталлі, таксама ніякіх звестак пра сваю зямлячку не маюць. Затое сам факт выезду барысаўчанкі на змаганне з украінскімі вайскоўцамі выклікае ў жыхароў шмат эмоцыяў.

ЖЫХАРЫ БАРЫСАВА:

“Гэта не тое што ненармальна – гэта злачынна”.

“Я да гэтага скрайне негатыўна стаўлюся, я лічу гэта надзвычайным”.

“Можа, не столькі каб забіць, а грошы больш прыцягвалі”.

“Гэтая дзяўчына ўвогуле паступіла вельмі кепска”.

“У Беларусі ёй кепска было, паехала туды. Што хацела, тое і атрымала”.



“Байцом апалчэння”, як сябе называе Наталля, яна стала на покліч сэрца. І гэты імпэт, з якім яна ўдзельнічала ў бітвах, хутка ацанілі баевікі, прапанаваўшы ёй праз месяц перабывання на Данбасе стаць снайперам.

ЖУРНАЛІСТ:

“У каго ты страляеш і чаму, патлумач, каб людзі разумелі, што ты не забойца, а абаронца айчыны”.

НАТАЛЛЯ КРАСОЎСКАЯ, БАЕЦ СЕПАРАТЫСЦКІХ ФАРМАВАННЯЎ:

“Я забіваю ворагаў”.

ЖУРНАЛІСТ:

“Патлумач, якіх ворагаў. Шмат хто думае, што калі ты людзей забіваеш, значыць, ты забойца”.

НАТАЛЛЯ КРАСОЎСКАЯ, БАЕЦ СЕПАРАТЫСЦКІХ ФАРМАВАННЯЎ:

“Так і ёсць”.



Але кожны вайсковец мусіць разумець, што і ён таксама мішэнь.

Вольга Старасціна, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў